У Гродне жанчына скокнула з маста ў Нёман
На выгляд жанчыне было 40-50 гадоў. Яна пералезла Новы мост і праз імгненне скокнула ў ваду.
Праз кароткі час пасля здарэння на яго месцы ўжо з’явіліся міліцыя і выратавальнікі.
“Твой стыль” будзе інфармаваць пра падрабязнасці здарэння, як толькі звесткі пра яго з’явяцца ў публічным доступе.
У жніўні з гэтага ж маста на вул. Паповіча ў Нёман скокнуў мужчына.
Фота Сяргея Людкевіча, vgr.by