Перамагае той, хто больш гэта хоча

|

“Віцебск” – “Нёман” – 2: 1 (2: 0, 0: 1, 0: 0)

 

Шайбы закідвалі:

 

1: 0 – Эдуард Агееў (Юрый Ільін, Мікіта Ядроец) 05:00

2: 0 – Дзяніс Грыбко (Аляксей Страхаў, Аляксандр Нiкульнiкаў) 10:33

2: 1 – Аляксандр Маляўка (Сяргей Маляўка, Ілля Назаревич) 33:31

 

А некалькімі днямі раней, “Нёман” ледзь-ледзь вырваў перамогу ў гасцявым матчы супраць “Хiмiк -СКА”. Героем сустрэчы стаў Павел Баярчук, які не толькі зраўняў лік, але і прынёс у канцоўцы сустрэчы перамогу Нёману».

 

“Хімік-СКА” – “Нёман” – 2: 3 (0: 0, 1: 1, 1: 2)

 

Шайбы закідвалі:

 

0: 1 – Сяргей Маляўка (Аляксандр Маляўка) 22:41

1: 1 – Дзяніс Кірпічонак (Данііл Арлоў, Валянцін Эберт) 28:44

2: 1 – Арцём Ляўша (Сяргей Задзяленаў, Дзяніс Кірпічонак) 43:04

2: 2 – Павел Баярчук (Андрэй Коршунаў, Сяргей Хамко) 53:31

2: 3 – Павел Баярчук (Сяргей Багалейша, Сяргей Хамко) 58:13

 

Турнірная табліца выглядае наступным чынам. “Нёман” з 30 ачкамі дзеліць другое і трэцяе месца з “Гомелем”. А гэтак жа варта заўважыць, што пакуль вяршыню табліцы ўпэўнена трымаюць хакеісты з Салігорску з 35 ачкамі ў актыве. Нагадаем перад “Шахцёрам” пастаўлены высокія мэты.

 

Але,  цікава адбываецца, дзе Шапіра, там і вынік. Сямён Барысавіч сказаў не так даўно вельмі добрую фразу: «Чаму ў гомельскай вобласці могуць і ўтрымліваюць добры клуб, а мінская не можа сабе гэтага дазволіць? Чаму ў гарадзенскай вобласці рыхтуюць каманду, а ў Салігорску нічога падобнага няма?»

 

Калі Шапіра працаваў у Гродне, клуб не адчуваў ніякіх праблем. Калі чалавек хварэе за від спорту і хоча, каб яго каманды на спартыўных палях былі на вядучых пазіцыях, то яно так і будзе.