У Кубку зноў згуляем з БАТЭ

|

У супернікі гарадзенскаму “Нёману” як і ў мінулым годзе дастаўся барысаўскі БАТЭ.

 

Нагадаем, што вясной гарадзенцы былi мацнейшымі за чэмпiёнаў, перамогшы іх з лiкам 2:1.

 

Вырашальны мяч у той сустрэчы забiў Ігар Тарасаўс.

 

Нагадаем, што “Нёман” заваяваў сабе месца ў ¼ фіналу Кубка Беларусі ў канцы жніўня. Для гэтага спатрэбілася ў 1/8 фіналу на сваім полі абыграць «Гомель» у няпростым матчы з лікам 5:4.

 

Гульні 1/4 фіналу Кубка краіны пройдуць вясной 2015 г.