Івана Ціхана ў Гродна без падтрымкі не пакінулі

|

Спартсмен зараз не мае магчымасці выступаць, тым не менш, у інтэрв’ю газеце «Гродзенская праўда» трохразовы чэмпіён свету заявіў, што працягвае трэніравацца і сур’ёзна разлічвае на перамогу ў судзе, інакш «не варта было б і распачынаць барацьбу».

Па словах Ціхана, ён аддаў свой алімпійскі медаль, але далей за Мінск ён пакуль не паехаў: «У Нацыянальным алімпійскім камітэце медаль чакае рашэння, калі яго прымуць не на маю карысць, тады, як законапаслухмяны чалавек, аддам медаль». Вядома, што фігурантам допінгавага скандалу часова перасталі плаціць алімпійскія стыпендыі.

Аднак тытулаваны гарадзенец прызнаецца, што без сродкаў да існавання ён не застанецца: «У родным горадзе мяне без падтрымкі не пакінулі. Падтрымлівае і нашае спартыўнае таварыства «Дынама», і некаторыя прадпрыемствы Гродна – і маральна, і фінансава. Самае прыемнае, што мяне падтрымліваюць і звычайныя людзі, калі проста падыходзяць і жадаюць поспеху – гэта здорава!».

Па інф. «Народнай газеты»

Ілюстрацыя http://www.bulpress.net