Зноў пераплылі “Нёман”
Гэта была дзевятнаццатая сустрэча каманд у чэмпіянатах краіны. Пры гэтым “Мінск” у хатніх гульнях яшчэ ні разу не прайграў “Нёману”.
Пацвердзілі гэтую статыстыку “гараджане” і пасля нядзельнага матчу, нанёсшы паразу “Нёману” з лікам 2: 1.
У гэтым матчы Саладоўнікаў зноў даў гуляць моладзі. На гэты раз у старце выйшаў Юрый Гольцеў. Дэбютаваў у складзе асновы Антон Лукашын.
Чарговым голам (ужо 9-м у сезоне) за “Нёман” адзначыўся Ягор Зубовіч.
Сяргей Саладоўнікаў пасля матчу адзначыў:
– «У канцоўцы чэмпіянату кожная каманда выконвае свае задачы. Для мяне гэтая гульня вельмі інфарматыўная.
Чым больш нашы сапернікі нам ставяць пытанняў, тым больш у мяне будзе адказаў.
«Мінск» вельмі кваліфікаваны сапернік і на гэтым фоне мне было вельмі цікава паглядзець узровень нашай моладзі. Хачу сказаць адно – трэба шмат працаваць.
Вышэйшая Ліга – гэта не дзіцячы сад. У любым выпадку, гэта наш шлях і мы па ім пойдзем далей.
Тую мэту, якую мы ставілі на мэце ў гэтым матчы – мы дасягнулі.»
Наступную гульню гарадзенцы правядуць дома.
9 лістапада ў госці да “Нёмана” прыедзе ФК “Слуцк”.
Зараз гэтая каманда займае 8-е месца і на шэсць ачкоў апярэджвае гарадзенцаў, якія ідуць дзевятымі.
2 лістапада. “Мінск” – “Нёман” 2: 1 (0: 0)
Фота з сайта ФК “Мінск”