Гарадзенскі соцыум: Чалавек у прасторы горада

|

Праграма канферэнцыі складаецца з вялікай колькасці цікавых выкладаў на тэмы, якія яшчэ нядаўна вельмі рэдка закраналі гісторыкі.

 

Вось толькі некалькі прыкладаў:

 

“Гродно, 1950: фальшивое дело КПЗБ”, “Жанчыны Гарадзенскага ваяводства ў паўстанні 1863 – 1864 гг.” “Крымінальнае жыццё Гародні ў 70-я гады ХІХ ст. (паводле рапартаў паліцыі)”, “Гародня на старонках часопісу «Musų Vilnius» («Наша Вільня»). 1928-1938 гг.”, “Юмор в повседневной жизни города (На примере популярных в 1917-е – 1920-е годы украинских бытовых ироний, анекдотов, сарказмов и игре слов)”, “Смак старой Гародні. 1921-1939” і інш.

 

Матэрыялы канферэнцыі будуць выдадзеныя пазней у выглядзе кнігі.

 

Канферэнцыя будзе працаваць 7-8 лістапада ў залі Генеральнага консульства Польскай Рэспублікі ў Гродне.

 

Там жа аналагічная канферэнцыя праходзіла і ў мінулым годзе.

 

Яе арганізатарамі з’яўляюцца “Беларускае гістарычнае таварыства”, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук, “Таварыства беларускай школы” і “Гарадзенская бібліятэка”.

 

На здымку ўверсе: прамаўляе адзін з арганізатараў канферэнцыі Алесь Смалянчук

 

Фота з архіву “Твайго стылю”