“Нёман” атрымаў доўгачаканую перамогу на сваім стадыёне

|

За гульнёй назіралі зусім мала заўзятараў. Калі ж раней для гарадзенскага стадыёна было нормай дзве – тры тысячы чалавек, то цяпер добра, калі збярэцца чалавек 300.

 

У атацы лідэр гарадзенцаў Павал Савіцкі

Ды і чарговыя праблемы гарадзенскіх фанатаў з мясцовай міліцыяй не спрыяюць росту наведвальнасці на стадыёне.

 

Лік у сустрэчы адкрыў Ігар Лісіца

Гарадзенскія футбалісты да сённяшняга матчу не маглі парадаваць сваіх заўзятараў перамогай на родным стадыёне пасля таго, як каманды падзяліліся на шасцёркі.

 

Апошнія перамогі на сваім полі былі зафіксаваныя 24 жніўня (у Кубку краіны футбалісты «Нёмана» ўзялі ў гэты дзень верх над «Гомелем» з лікам 5:4) і 28 чэрвеня (перамога ў чэмпіянаце над «Дняпром» з лікам 4: 1).

 

Сяргей Саладоўнікаў пасля матчу адзначыў:

 

– «Пасля таго, як адбыўся падзел на шасцёркі, я сказаў, што будзем даваць гульцам Вышэйшай лігі паказаць сябе. Але мы даем гэтую магчымасць не толькі ім, але і хлопцам, якія ёсць у нас у абойме.

 

Рады, што Лявіцкі забіў. Хлопцы хацелі перамагчы дома такую добрую, арганізаваную каманду, як “Слуцк”. Я ўдзячны ім за гэта».

 

У турнірнай табліцы «Нёман» яшчэ можа пазмагацца са «Слуцкам» за восьмае месца.

 

Для гэтага камандзе Саладоўнікава трэба перамагаць у двух астатніх матчах:  з брэсцкім «Дынама» (у гасцёх) і бабруйскай “Белшынай” (у апошнім туры чэмпіянату на сваім полі).

 

Ну і чакаць, што «Слуцк» у апошніх двух матчах яшчэ раз прайграе.

 

А тым часам датэрмінова вызначыўся сёлетні чэмпіён краіны. Ім у дзесяты раз запар стаў барысаўскі БАТЭ, які 9 лістапада перамог “Нафтан” (4-0) і стаў недасягальным для сталічнага “Дынама”, якое ў гэты ж дзень саступіла “Тарпеда-БелАЗ” (1-2).

9 лістапада. “Нёман” – “Слуцк” 2-0

 

Фота Яраслава Ванюкевіча