Майка ад куміра
Мы сабралі для вас шмат цікавых гісторый, але для пачатку я вам раскажу сваю. Гэта гісторыя пра мару, якая здзейснiлася.
…Быў роўна дзень да апошняга матчу сезону на гарадзенскім стадыёне. Заснуць было не магчыма, так як усе думкі былі пра футбол і пра заўтрашнюю гульню. Калі каманда ўдала згуляе, то можна чакаць падарункаў ад гульцоў.
Не ведаю, як хто, але я ўсё жыццё хацеў займець майку Дзмітрыя Кавалёнка (на здымку ніжэй злева).
Як вядома, калі шмат думаеш аб чымсці, то гэта табе абавязкова прысніцца. Так адбылося і з майкай Кавалёнка.
У сне я стаяў на фанацкім сектары і менавіта тады Дзмітрый Кавалёнак забіў гол. Ужо пасля матчу ўсе гульцы падышлі да сектара і сталі кідаць майкі. Мне, як не дзіўна, пашчасціла злавіць тую самую майку куміра…
Далей сон перарваўся і гэта азначала, што трэба ўставаць і рыхтавацца да матчу. Але думкі аб майцы трывожылі мяне ўсё больш і больш.
«Можа сны ўсё ж збываюцца?» – падумаў я.
І вось сам матч. Як не дзіўна, але Кавалёнак здолеў і ў ім вызначыцца. Яго гол і вырашыў зыход сустрэчы. А самае цікавае адбылося менавіта тады, калі каманда падышла да сектара.
Я не звяртаў увагу ні на каго, а толькі на Дзіму…
Мне ўдалося патрапіць у першы шэраг, дзе было зручна сачыць за дзеяннямі Кавалёнка.
І тут ён пачынае здымаць майку. Хутка-хутка прабіраюся праз натоўп і суну свае рукі і пры гэтым крычу: «Дзіма! Дзіма! Я тут! Калі ласка!».
І ён кідае майку! Было шмат рук, але пашанцавала менавіта таму, хто больш гэтага хацеў!
Так-так, пашанцавала мне, мая рука апынулася вышэй за ўсіх. І вось майка ў мяне. Я трымаю яе высока, так трымаю, што ніхто б не здолеў яе выхапіць. Натоўп гатовы на многае … Але я яе ўтрымаў.
Шчасцю не было мяжы. Крычаў, вішчаў ад таго, што займеў тую самую майку, майку куміра. Менавіта тады, я зразумеў, што мары збывацца. Галоўнае – верыць.
Разам з кумірам юнацтва
Камусьці гэта падасца дзіцячым лапатаннем, але тыя, хто любіць футбол і свой родны клуб, зразумее, што атрымаць ад гульца майку – гэта больш, чым любыя грошы.
Мне шмат разоў прапаноўвалі прадаць гэтую шчаслівую майку, але я адмовіўся.
А ў выніку, калі быў у войску, падарыў яе сваёй лепшай сяброўцы, якая ў той час была актыўнай заўзятаркай «Нёмана».
… І правільна кажуць, што войска змяняе людзей. Відаць там я і згубіў то самае «дзіцячае каханне» да футбола …
Па вяртанні з войска каханне перарасло ў працу. Працу, звязаную з «Нёманам».
Працяг будзе …