«Нёман» прайграе лідэру і выйграе ў дэбютанта
На працягу ўсёй гульні «Нёман» не саступаў суперніку.
Але ўжо ў авертайме «Шахцёр» меў вялікую перавага, як па кідках, так і па гульні.
А зыход матчу вырашылі буліты, дзе ўдача была на баку салігорцаў. Пераможны буліт выканаў Яўген Дадонаў.
А «Магілёў», які ў мінулым у туры абыграў «Нёман», цяпер перамог і яшчэ адну каманду з Гарадзеншчыны – ХК «Ліда» з лікам 5-3.
Доўгачаканая перамога прыйшла да гарадзенцаў 16 лістапада.
У гэты дзень на сваёй пляцоўцы нашая каманда адолела “Дынама” з Маладзечна, якім кіруе былы галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка. Сёлета сустрэчы з гэтай камандай даваліся асабліва цяжка.
13 лістапада. “Шахцёр” – “Нёман” 2-1 (па булітах, адзіную шайбу ў гарадзенцаў закінуў Хамко).
16 лістапада. “Нёман” – “Дынама”, Маладзечна 2-1 (шайбы ў гарадзенцаў закінулі Баярчук і А. Маляўка)