H&M ў Гродне? Не – гэта «Новы і Модны»
Аказваецца, крама вопраткі працуе не так даўно, але за кароткае існавання ўжо знайшла сваіх наведвальнікаў.
Першапачаткова людзі думаюць, што ў Гродне адкрыўся усімі вядомы сусветны брэнд.
Але пасля ад уладальніка даведаюцца, што гэта не H&M, а крама адзення «Новы і Модны».
Многія расчараваныя і кажуць, што плагіят.
Каб разабрацца ва ўсім, мы ўзялі невялікі каментар ва ўладальніка крамы:
– “Звяртаю вашу ўвагу, што назва крамы – Новы і Модны (НiМ). Назва нараджалася ў пакутах ў імкненні хоць неяк прыцягнуць увагу патэнцыйных пакупнікоў.
Станавіцца звычайнымі “Вобразамi”, “Абліччамi”, “Стылямi” і іншымі збітымі слоўцамі нам не хацелася. Трэба было вылучыцца.
Таму вырашылі выкарыстаць правакацыйны маркетынгавы ход і назвацца так, як назваліся.
Людзі рэагуюць па-рознаму: ад усмешак і адабрэння да непрымання, камусьці падабаецца і людзі з задавальненнем знаёмяцца з асартыментам, а нехта выскоквае ў праведным гневе.
У нашай краме прадстаўлены вядомыя еўрапейскія брэнды, разлічаныя на сучасных, модных, стыльных маладых людзей, якія цэняць свой час, еўрапейскую якасць і разумныя кошты”.