Службы не баюся

Для кагосьці гэта свята, а для кагосьці слёзы горычы і расчаравання.

Традыцыйныя сказаныя на дарогу словы прызыўнікам і іх бацькам ад ваеннага камісара Гродзенскай вобласці

 

З Гарадзеншчыны будзе прызвана на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве каля 1 300 чалавек, – распавёў ваенны камісар ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці палкоўнік Вячаслаў Раманенка.

 

– “Гэтыя хлопцы будуць служыць на тэрыторыі Гродзеншчыны, Брэстчыны і Міншчыны ў шэрагах злучэнняў і вайсковых частак цэнтральнага падпарадкавання, Сухапутных войскаў, ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый, а таксама органаў памежнай службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войскаў МУС”.

 

Ну а нам тым часам ўдалося пагутарыць з цэлай сям’ёй, якая прыйшла адпраўляць свайго сына ў войска.

 

Мацi:

– «Усе мужчыны ў нашай сям’і праходзілі праз войска, зараз прыйшла чарга і самага малодшага. Сына аддаю ў надзейныя рукі, страху няма.

 

Зараз армія не тая, якая была ранней: кормяць добра і апранаюць цяпло. Думаю, служба пойдзе толькі на карысць».

 

Бацька:

– «Вядома хай служыць. Дзед служыў, я служыў, хай і ён служыць. А то цяпер бачыш модна «касіць» …

 

Мой адказ адразу быў – прыдатны! Галоўнае для мяне, каб сын не прыйшоў на дэмбель яфрэйтарам».

 

Прызыўнік:

– «Адразу скажу, службы не баюся. У маёй сям’і ўсё служылі, вось і моя чарга прыйшла.

 

Абраў войскі спецыяльнага прызначэння. Менавіта там з мяне зробяць сапраўднага мужчыну.

 

Акрамя таго, кажуць, што яшчэ скокну з парашутам. Пакуль настрой баявы, спадзяюся, і далей будзе такі».

 

Дзяўчына прызыўнiка са слязамі ў вачох:

– «Мой хлопец сыходзіць з гэтым прызывам у войска. Вельмі не хочацца яго адпускаць. І ўвогуле, мне здаецца, што ўсяму таму ж самому можна было б навучыцца і ў больш кароткі тэрмін.

 

Вялікую частку часу салдаты займаюцца гаспадарчымі справамі, а не вучэннямі, як павінны былі б.

 

Маладыя людзі проста губляюць паўтара года свайго жыцця ў «ваенным лагеры», а не ў войску.

 

Што мне рабіць? Даводзіцца чакаць …».

 

Фота: Беларуская ваенная газета