Стары турнір, але з новай арганізацыяй

|

У гэтым годзе арганізацыяй мерапрыемства акрамя Гродзенскай Гарадской Федэрацыі футболу, стане “Карпарацыя Спорту”.

 

Арганізацыя, якая з’явілася ў гэтым годзе, задалася мэтай палепшыць гэты турнір.

Што ж нас чакае новага ў гэтым годзе? На гэтае пытанне адказаў адзін з арганізатараў турніру, дырэктар “Карпарацыі Спорту” Віктар  Данільчык:

 

– “У гэтым годзе мы вырашылі падысці да пытанняў арганізацыі чэмпіянату з іншага боку. А менавіта зрабіць больш інфармацыйна насычаным.

 

На працягу папярэдніх сямі турніраў інфармацыі аб мерапрыемстве было вельмі мала, як у друкаваных СМІ, так і ў інтэрнэт выданнях і сацыяльных сетках.”

 

Чэмпіёны горада атрымаюць галоўны прыз, які ў гэтым годзе складзе 4 мільёны рублёў.

 

Каманда, якая зойме другое месца, атрымае – 3 мільёны, ну і ўладальнікі трэцяга месца атрымаюць 2 мільёны рублёў. 

 

Болей падрабязней з удзельнікамі і раскладам гульняў можна будзе азнаёміцца на сайце гродзенскага футбола http://ggff.by

 

Здымак http://www.tfb.by