Дызайнерскія паштоўкі да Каляд прэзентуюць на вечарыне ў духоўнай семінарыі
Галоўнай тэмай духоўна-культурнай вечарыны будуць калядныя матывы ў творчасці беларускіх паэтаў, а таксама тэма мацярынства, каштоўнасці чалавечага жыцця.
Падчас вечарыны выступяць гарадзенскія паэты (Л. Кебіч, старшыня Гродзенскага абласнога саюза пісьменнікаў, А. Нікіпорчык, Г. Самойла, Т. Мазур), якія прачытаюць свае вершы, прысвечаныя Раству Хрыстову.
Таксама можна будзе праслухаць дакалады выкладчыкаў кафедры беларускай літаратуры ГрДУ Алены Руцкай, якая распавядзе аб ролі сям’і ў станаўленні таленту, як Божага Дару, і Святланы Тарасавай, якая выступіць з дакладам на тэму “Вобраз маці ў творах беларускіх паэтаў”.
Музычным аздабленнем вечара стане выступ жаночага камернага хору Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Ларысы Іконнікавай.
Падчас мерапрыемства можна будзе пабачыць выставу калядных паштовак з калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.
Адбудзецца таксама прэзентацыя серыі аўтарскіх паштовак “Раство з беларускай паэзіяй”, створаных маладымі беларускімі дызайнерамі, якія зірнулі на свята Раства праз прызму вершаў беларускіх паэтаў. Праз выязны кіёск “Белсаюздруку” можна будзе адправіць набытыя паштоўкі, для гашэння будуць выкарыстоўвацца маркі з каляднай тэматыкай.
Акрамя таго кожны з гасцей вечарыны атрымае ў падарунак кішэнны каляндарык з серыі “Палюбі жыццё”.
Мерапрыемства адбудзецца 30 лістапада ў зале імя Яна Паўла II (будынак Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі, вул. Парыжскай Камуны, 1). Пачатак у 18.00.