Польскія консульствы адмяняюць рэгіяналізацыю

|

Рэгіяналізацыя была ўведзеная з 1 мая 2014 г. З таго часу гарадзенцы не маглі атрымліваць візы ў Мінску і Брэсце, бо гэта былі ўжо іншыя консульскія акругі.

 

Але з 1 снежня 2014 г. ізноў дапускаецца прыём і разгляд консульскімі ўстановамі Польшчы візавых анкет ад грамадзян Беларусі без абмежаванняў, звязаных з падзелам нашай краіны на консульскія акругі. Для некаторых гэта можа значна спрасціць атрыманне віз.