Усе на “Нёман”!

|

Яе ўдзельнікі заклікаюць заўзятараў прыйсці на гарадзенскі стадыён на апошні матч каманды ў гэтым сезоне.

 

У гэты дзень – 29 лістапада, “Нёман” на сваім полі будзе прымаць бабруйскую «Белшыну».

 

Зараз гарадзенская каманда дзеліць 8 і 9 радок разам з футбольным клубам “Слуцк”.

 

У абедзьвух дружын па 39 ачкоў у актыве. Пакуль што “Нёман” па суме забітых галоў апярэджваюць слуцкіх футбалістаў.

 

Якая каманда ў выніку апынецца вышэй – вырашыцца 29 лістапада ў апошнім туры.

 

Акрамя заўзятараў, удзел у акцыі #УсеНаНёман (#ВсеНаНеман), бяруць футбалісты каманды, іх сем’і і блізкія.

Сям’я Дзмітрыя Раўнейкі (на здымку ніжэй) таксама кліча ўсіх на футбол.