Ты таксама можаш удасканаліць Вікіпедыю

|
Вазьміце ўдзел у апытанні і зрабіце свой унёсак у развіццё электроннай энцыклапедыі.
 
 
Грамадская ініцыятыва “Фаланcтэр” праводзіць апытанне сярод карыстальнікаў інтэрнэту, каб з іх дапамогай удасканаліць беларускую Вікіпедыю.
 
 
Кожны, хто хоць раз звяртаўся да любой Вікіпедыі, можа  прыняць удзел і адказаць на некалькі пытанняў.
 
 
Беларуская Вікіпедыя ўтрымлівае сёння больш за 130 тыс. артыкулаў (у афіцыйным правапісе – 77 768 артыкулаў, у клясычным – 54 864).