Школьнік на Замкавай гары напароўся на трубу і трапіў у рэанімацыю
Карэспандэнт “Твайго стылю” стаў 28 лістапада сведкам таго, як два супрацоўнікі міліцыі караскаліся на Замкавую гару.
Аказваецца, яны ўсё фатаграфавалі і будуць шукаць вінаватых.
Магчыма, віну ўскладуць на работнікаў “Зелянгасу”, якія займаліся добраўпарадкаваннем схілаў гары і не прыбралі металічную трубу, якая тырчэла з зямлі і стала прычынай траўмаў хлопчыка.
Фота аўтара