Пракуратура Гарадзеншчыны заклапочаная ростам наркаманіі

|

Як паведамляе БЕЛАПАН, за гэты ж перыяд у шпіталі вобласці з атручэннем наркатычнымі сродкамі ці псіхатропнымі рэчывамі патрапілі 21 непаўналетнія асобы.

 

Пракуратуры Гарадзенскай вобласці спрабуюць змагацца з ростам наркаманіі правядзеннем публічных затрыманняў і выяздных судовых паседжанняў у працоўных і навучальных установах, на якіх сёлета былі разгледжаныя 28 крымінальных справаў, звязаных з наркотыкамі.

 

Зусім нядаўна вялікі рэзананс мела выяўленне на ўзбочыне дарогі ў Бераставіцкім раёне аўтамашыны “Аўдзі А6”, у салоне якой быў труп маладога жыхара Ваўкавыска, а таксама юнак і дзяўчына 1993 года нараджэння, якія таксама моцна атруціліся наркатычнымі альбо псіхатропнымі рэчывамі, але дактары ўратавалі іх жыццё.

 

Намеснік старшыні ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітры Менько паведамляў нядаўна журналістам, што ў Гродзенскай вобласці за апошнія два гады рэзка ўзрасло спажыванне сінтэтычных наркотыкаў.

 

Практычна некантралюемы паток сумясей, якія трапляюць у рэгіён з Расіі, зрабіў наркотык лёгкадаступным і параўнальна танным.