Нам патрэбна была перамога
Інтрыга матчу доўжылася да трэцяга перыяду.
Менавіта ў апошняй дваццаціхвілінцы гарадзенцы здолелі закінуць тры шайбы, што і прывяло да перамогі.
У складзе “Нёмана” закідвалі Канстанцін Ластавецкі, Ягор Сцяпанаў, Павал Баярчук і Сяргей Маляўка.
Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Васіль Спірыдонаў адзначыў:
– “Нам у псіхалагічным плане была вельмі патрэбна перамога.
Пасля вяртання з Кантынентальнага Кубка ва ўнутраным чэмпіянаце ў нас нешта не пайшло.
Саступілі ў Гомелі, прычым, згулялі там невыразна. А сёння паказалі тое, на што здольныя, згулялі лепш.
Гульня была блізкая да той, якую мы прадэманстравалі ў Кантынентальным кубку. Мне яна спадабалася”.
30 лістапада. “Металург”, Жлобін – “Нёман” 1-4