Савіцкі на правах арэнды пераходзіць у польскую “Ягелонію”
Пра гэта стала вядома 30 лістапада.
Як паведамляе «Прессбол», Павал Савіцкі падпіша з беластоцкім клубам арэндны кантракт у аўторак, 2 снежня.
Што тычыцца Ягора Зубовіча, які мае кантракт з польскім клубам, то “Ягелонія” не супраць, каб форвард працягнуў кар’еру ў “Нёмане”.
Аднак паспяховаму вырашэнню справы можа перашкодзіць фінансавае пытанне.
Савіцкі мог патрапіць у шэрагі палякаў яшчэ год таму, калі б “Нёман” не патрапіў тады ў першую шасцёрку каманд, якія змагаліся за медалі чэмпіянату.
Нагадаем, што нядаўна пра інтарэс да лепшага футбаліста гарадзенцаў заяўлялі мінскае “Дынама” і БАТЭ, але далей словаў справа не пайшла.
У сёлетнім чэмпіянаце Савіцкі забіў 11 галоў. Апроч таго, 20-гадовы футбаліст згуляў некалькі гульняў за нацыянальную зборную Беларусі.
У выніку кошт футбаліста паводле звестак аўтарытэтнага нямецкага сайта Transfermarkt вырас да 900 тыс. еўра.