“Віцебск” другі раз у сезоне абыграў “Нёман”

|

Апошні матч з хакеістамі “Віцебску” скончыўся для гарадзенцаў паразай на поўначы Беларусі.

 

У гэты раз “Нёман” чакаў рэваншу, але, мабыць, “перагарэў” і чарговы раз саступіў віцеблянам.

 

Гарадзенцы нанеслі па варотах суперніка ў два разы больш кідкоў (23:12), але ўсё ж гэтых намаганняў хапіла толькі на адну шайбу, якую закінуў Баярчук.

 

Варта аддаць належнае герою сустрэчы – галкіперу гасцей Артынскаму. Менавіта ён і сыграў галоўную ролю ў матчы, неаднаразова ратуючы сваю каманду.

3 снежня. “Нёман” – “Віцебск” 1: 3 (0: 1, 1: 1, 0: 1).