«Вярніце майку – гульцу гуляць не ў чым!»

У першым выпадку яму пашчасціла атрымаць майку ад Валадзенкова, а ў другім выпадку атрыманую ад Жувенала майку прыйшлося вярнуць, бо гульцу не было ў чым гуляць.

Падарунак ад Валадзенкова

 

“Гэта быў 2010 год. Па традыцыі “Нёман” не вызначаўся яркай гульнёй, часта змяняў трэнераў (тады, калі не памыляюся, змянілі Алега Радушка на Карашкова).

 

Каманда змагалася за выжыванне ў Вышэйшай Лізе. І вось апошняя хатняя гульня сезону з ФК “Віцебск”.

 

Фанацкі сектар тады быў куды больш шматлюдным. “Шыза” увесь матч, перфаманс, фаеры на першым шэрагу. Усё на ўзроўні, столькі эмоцый! Ды i каманда граміла “Віцебск” з лікам 3-0.

 

Гэта было неперадавальна! Было адчуванне таго, што каманда гуляла не за захаванне месца ў Вышэйшай Лiзе, а нібыта ў фінале Лігі Чэмпіёнаў! Магчыма, многія не пагодзяцца са мной, але “Нёман” тады і зараз – розныя каманды, тады гэта была КАМАНДА!

 

І вось канец матчу, прагучаў фінальнынй свісток, мы з хлопцамі ламануліся на поле (хто быў, той ведае), віншавалі гульцоў, дарылі ім свае “разеткі” (шалікі), ну і, зразумела, папрасілі майкі ў падарунак.

 

Я чамусцi падышоў менавіта да Валадзенкова і ён без праблем пагадзіўся.

У выніку майка і шорты былі ў мяне! Шорты я камусьцi аддаў на сектары, а майку пакінуў сабе! У наступным сезоне Валадзенкова ў камандзе ўжо не было. А памяць засталася.

 

Вярніце майку!

 

Хутчэй за ўсё гэта быў апошні год. калі бразілец Жувенал (на здымку ніжэй) быў у “Нёмане”.

Дакладна не памятаю, з кім гульня была, але ён менавіта пад канец матчу забіў пераможны гол і на эмоцыях падбег да фан-сектару, зняў майку і кінуў яе фанатам. Ну а мне пашчасціла яе злавіць!

 

Але доўга радавацца не давялося. Праз дзень ці два нехта з кіраўніцтва клуба выйшаў на хлопцаў з сектара і папрасіў вярнуць майку, спасылаючыся на тое, што гульцу гуляць няма ў чым.

 

Пры гэтым паабяцаў, што ў канцы сезону майку перададуць фанату, які яе злавіў. Майку клубу вярнулі, а ўзамен я нічога так і не атрымаў.

 

Пасля хадзілі чуткі, што майку вярнулі і яна ў хаце ў кагосці з фанатаў, іншыя казалі адваротнае. Зрэшты, заблытаная гісторыя выйшла з майкай. Шкада, безумоўна”.

 

Ну а “Твой Стыль”звязаўся з бразільскім абаронцам, які цяпер гуляе на Радзіме і папрасіў ўзгадаць гэтую гісторыю:

 

– «Вельмі добра памятаю гэты выпадак. Я забіў гол і на эмоцыях кінуў майку фанатам. Яны гэта заслужылі. Кожны матч з трыбун было чуваць маё імя! Але, як аказалася пазней, у клубе не было запасной майкі для мяне. Ну і адміністратар – Сямёныч, лаяўся на мяне.

 

Клубу ўдалося звязацца з фанатамі. Яны вярнулi майку пры ўмове, што яе вернуць пасля сезону. Але, як я даведаўся ад вас, майку, фанат так і не атрымаў. А мне казалі адваротнае.

 

Я многім ў Бразіліі расказваў пра гэты выпадак, мае сябры вельмі доўга смяяліся. Што ёсць, то ёсць. Я, дарэчы, у чэмпіянаце Беларусі правёў 99 гульняў і хацеў бы вярнуцца, каб згуляць тут і 100-ю гульню.

 

Буду старацца вярнуцца у Беларусь. Гэтак жа жадаю поспехаў “Нёману” у яго цяперашняй складанай сітуацыі”.

 

Чытайце ў нашым праекце таксама:

 

Майка ад куміра

ТэлеВіталь: Тады нам было 15, а зараз 44


Гісторыі гарадзенскіх заўзятараў: Валерый і падарунак ад Рэкіша


“А Іван зняў майку і кінуў яе нам”


Заўзятарка Таццяна: майка і моцныя абдымкі ад Тарасаўса