У цяжкім матчы “Нёман” абыгрывае “Віцебск”

|

Ужо па традыцыі гарадзенскім хакеістам цяжка даюцца сустрэчы супраць паўночнікаў. Гэтая сустрэча не стала выключэннем нават нягледзячы на тое, што “Нёман” нанёс у два разы больш кідкоў, чым супернік.

У канцы першага перыяду гарадзенцы выйшлі наперад – шайба на рахунку Аляксея Шырокава. За дзесяць хвілін да канца сустрэчы віцебляне зраўнялі лік і тым самым давялі гульню да авертайма. І ўжо ў вырашальнай стадыі ўдача была на баку “Нёмана”. Вырашальны буліт аформіў усё той жа Шырокаў.

Пасля сустрэчы галоўны трэнер “Нёмана” – Васіль Спірыдонаў – адзначыў:

 

«Па сваёй камандзе скажу, што пакуль гульня наша не ўражвае. Рэалізацыя ў нас яшчэ горш. Забіваючы адзін гол ці два, цяжка гуляць, таму што ўсё роўна дзесьці ты памылiшся, дзесьці табе супернік заб’е. Таму тое, што сёння здарылася, гэты гол, можа быць дзесьці не лагічны, але гэта быў гол. А буліты вырашылі ўсё. Лічу, што ў нашым становішчы два ачкі – гэта таксама нядрэнна».

“Віцебск” – “Нёман” – 1: 2 Б (0: 1, 0: 0, 1: 0, 0: 0, 0: 1)

 

Фота hcvitebsk.by