Даць магчымасць раскрыць таленты
Сведкамі імпрэзы стала вялікая колькасць людзей.
Тэмай для мюзікла была абраная казка Ганса Хрысціяна Андэрсэна.
У галоўнай ролі выступала прыкаваная да інваліднага вазка школьніца Анастасія, якая валодае проста выдатнымі вакальнымі дадзенымі.
У мюзікле было прадстаўлена мноства дзіцячых нумароў: з танцамі, вясёлай музыкай, вершамі і добрымі касцюмамі.
Варта адзначыць і дзяўчат, якія заваявалі ўcю залу цудоўнай гульнёй на фартэпіяна.
Як патлумачыла дырэктар “Гродзенскага дзіцячага хоспісу” Вольга Шульга, успрымаць дзяцей з інваліднасцю трэба без стэрэатыпаў, каб даць ім магчымасць раскрываць свае таленты.
Настаяцель кірхі, пастар Уладзімір Татарнікаў адзначыў:
– «Хрысціянская царква з’яўляецца пасярэднікам паміж здаровымі людзьмі і людзьмі, якiя маюць абмежаваныя магчымасці. Таму царква сёння закліканая аб’яднаць гэтых людзей, каб не было такіх размежаванняў: «я нармальны, а ты інвалід».
Мы хочам паказаць дадзеным мерапрыемствам, што ў людзей з абмежаванымі магчымасцямі ёсць таленты, якія можна развіваць і паказваць.
Людзі, які прыйшлі сюды, усвядомілі, што дзеці-інваліды такія ж таленавітыя і жыццярадасныя. У іх велізарная цяга да жыцця. Так давайце ўсе разам падтрымаем новыя таленты”.
Фота: Белта