ХК “Нёман”: гульня наладжваецца

|

Пасля складанай перамогі ў Віцебску, хакеісты “Нёмана” адправіліся ў Наваполацк і там білі мясцовы “Хімік-СКА” з лікам 3:0.

 

У складзе “Нёмана” вызначыліся: Вячаслаў Лісічкін, Канстанцін Ластавецкі і Сергей Багалейша.

 

Пасля сустрэчы галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў адзначыў:

 

“У двух перыядах каманда мне спадабалася. Лічу, што ў руху, па жаданні змагацца мы пераўзышлі гаспадароў. Была пэўная нацэленасць. Забіць не можам – гэта адназначна. З рэалізацыяй момантаў у нас праблемы, і гэта ўжо не першы матч. Але праб’ем. Потым вырашылі, што два перыяды адыгралі і досыць.

 

Кульгае дысцыпліна – суцэльныя выдаленні. І ўтрох гулялі двойчы. У трэцім перыядзе таксама былі выдаленні. Трэба заўважыць, справядлівыя. І яшчэ пяць хвілін мы гулялі ўчатырох. Добра, што там гаспадары таксама гулялі не ў поўным складзе, напэўна, гэта нам і дапамагло выстаяць. Таму дзесьцi я нацэленасцю і зараджанасцю задаволены, але над дысцыплінай трэба будзе папрацаваць”.

 

“Хімік-СКА” – ХК “Нёман” – 0:3 (0:1, 0:0, 0:2)

 

Пасля гэтай сустрэчы гарадзенскія хакеісты размясціліся на 5 месцы ў турнірнай табліцы з 53 ачкамі ў актыве.

 

Уся табліца выглядае наступным чынам:

1. “Шахцёр” (Салiгорск) – 75 ачкоў (31 матч, розніца шайб – 127-51),

2. “Гомель” – 70 (31, 126-50),

3. “Юнацтва-Мiнск” – 69 (31, 127-60),

4. “Металург-Жлобiн” – 61 (30, 95-58),

5. “Нёман” (Гродна) – 53 (32, 89-75),

6. “Дынама-Маладзечна” – 50 (32, 95-86),

7. “Хiмiк-СКА” (Наваполацк) – 43 (31, 91-92),

8. “Вiцебск” – 36 (32, 73-110),

9. “Лiда” – 28 (32, 74-116),

10. “Брэст” – 18 (32, 54-133),

11. “Магiлёў” – 16 (32, 58-179).

 

У наступным туры “Нёман” будзе сустракацца са жлобінскім “Металургам”. Матч пройдзе ў Гродне 11 снежня.