Эпапея з пераходам Савіцкага ў “Ягелонію” скончылася
Перамовы паміж Савіцкім, яго бацькам, кіраўнікамі “Нёмана” (Сяргей Сахарэвіч) і “Ягелоніі” (прэзідэнт клуба Цэзары Кулеша) адбываліся ўвечары 10 снежня.
Іх вынікам стала пагадненне пра тое, што Павал Савіцкі працягвае кантракт з “Нёманам” і пераходзіць у польскі клуб на правах арэнды.
Пры гэтым, як паведамляе сайт “Ягелоніі”, польскі клуб будзе мець прыярытэтнае права выкупа футбаліста па сканчэнні дзеяння яго кантракта з гарадзенцамі. У такім выпадку Савіцкі будзе належаць польскай камандзе да канца 2019 г.
Пасля 18 тураў «Ягелонія» ідзе на 5-ым месцы ў чэмпіянаце Польшчы.
На здымку: у складзе “Ягелоніі” Павал Савіцкі будзе гуляць пад тым жа нумарам, што і ў Гродне
Фота: fcneman.by