Постаці 2: Зміцер Вайцюшкевіч
Зміцер Вайцюшкевіч – выхадзец з “крышталёвай сталіцы Беларусі”, павязаны жыццёвай нітачкай з Нёманам.
З дапамогай беларускіх, а таксама італьянскіх, шведскіх, польскіх, японскіх і чэшскіх песняў, перакладзеных на родную мову, закалыхвае асноўных прыхільнікаў сваёй творчасці – жанчын і дзяцей, праз якіх, як прызнаецца музыка, мужыкі таксама атрымліваюць сваю порцыю Вайцюшкевіча.
Выканаўца песень на вершы беларускіх паэтаў Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча і інш. За час сваёй музычнай дзейнасці Зміцер Вайцюшкевіч выдаў каля 40 альбомаў, з якіх 18 асабістых.
Глядзіце таксама:
Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)