“Нёман” разграміў “Магілёў”

|

Гаспадары ўпэўнена абыгралі сваіх супернікаў з лікам 5:0.

 

У самым пачатку матчу шайбай адзначыўся Сяргей Маляўка.

 

Падвоіць перавагу “Нёмана” яшчэ ў першым перыядзе змог Павал Баярчук.

 

Яшчэ тры шайбы былі закінутыя ў другім перыядзе (вызначыліся Корсакаў, Ластавецкі і Восіпаў).

 

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў (на здымку ніжэй злева) адзначыў:

 

– «Мне спадабаліся два перыяду ў нашым выкананні, а трэці перыяд у нас называецца творчы – хто на што здатны.

 

Натуральна, перавагу мелі вялікую, але забілі ўсяго пяць. Хочацца, каб нашыя нападнікі лепш рэалізоўвалі галявыя моманты, бо наперадзе нас чакаюць гульні Кантынентальнага кубка, дзе кожны момант, кожнае ўзяцце варот на ўзроўні перамогі».

 

Хатняя серыя гульняў гарадзенскай каманды працягваецца. У чацвер, 25 снежня, “Нёман” сустракаецца з “Брэстам”, 28-га з «Лідай» і 30 снежня з лідэрам чэмпіянату – салігорскім “Шахцёрам”.

 

Фота: hcneman.by