Футбольны “Нёман”. Вынікі сезона
Пачнем агляд з таго, што прыгадаем пра падзеі, якія адбываліся перад стартам мінулага чэмпіянату.
А менавіта пра дзве важныя падзеi.
Змена ўлады
Упершыню з 2010 года гарадзенскі клуб пачынаў новы сезон з новым старшынём аблвыканкаму і з новым старшынём клуба.
Замест Сямёна Шапіры вобласць узначаліў Уладзімір Краўцоў, а ў клубе замест Леаніда Дзмітраніцы да ўлады прыйшоў Сяргей Сахарэвiч.
Замест двух уплывовых людзей прыйшлі людзі, якія не вельмі былі прыкметнымі ў спартыўных колах нашай краіны.
Сахарэвiч нам вядомы як былы арбітр, але не функцыянер.
Ну а новы старшыня аблвыканкаму ў першым жа інтэрв’ю заявіў аб сваіх інтарэсах, сярод якіх спорт быў дзесьці далёка.
Ужо перад стартам сезона пайшлі хваляванні не толькі сярод журналістаў, але і сярод большай часткі гардзенцаў, якія ўсёй душой і сэрцам хварэюць за гарадзенскі клуб.
Калі пры Шапіры справы ў “Нёмане”, ды і не толькі ў футболе, ішлі ў гару, то пры цяперашнім кіраўніцтве справы пачалі рэзка пагаршацца.
Жыццё ў пазыках
Перад стартам чэмпіянату кіраўніцтва запэўніла, што касцяк каманды і яе галоўны трэнер застануцца ў Гродне. Гэтага яны дамагліся.
Але ўжо пасля першага этапу чэмпіянату з клуба пачалі адыходзіць гульцы.
З пачаткам сезону ўсплыла інфармацыя пра тое, што гарадзенскі клуб не паспеў разлічыцца з футбалістамі за мінулы год.
Такія гульцы, як Эсаме, Яблан, якія ў міжсезонне пакінулі каманду, так і не атрымалі сваіх заслужаных грошаў.
Забягаючы наперад скажу, што гульцам за мінулы чэмпіянат толкам і не плацілі грошы.
Спартсмены таксама людзі. Ужо пасля завяршэння сезону многія футбалісты не вытрымалі і выказаліся:
– «Бывалі такія выпадкі, што есці не было што. А больш за ўсё не пашанцавала, тым, хто паспеў узяць крэдыты … А ўжо пра плату за кватэру, мы маўчым…»
Як мы можам развіваць наш футбол, калі робіцца такое?
А што адбывалася на стадыёнах у гэтым годзе? У Гродне дамагліся таго, што на футбол замест стандартнага ўзроўню ў 3000 чалавек, прыходзіла па 300 чалавек на матч. Хто вінаваты ў гэтым?
Усе вінаватыя. Калі краіна, горад, вобласці не могуць пацягнуць футбол, так можа дазволіць замежным інвестарам укладваць у развіццё футбола?
Давайце ўсе разам шукаць выйсце і развіваць наш футбол! Прыклады ў нас пад бокам.
Вынікі сезону: за што хвалім
Перойдзем да вынікаў сезону для “Нёмана”.
Галоўным дасягненнем клуба сталі выхад у фінал Кубка краіны і, нягледзячы на паразу ў ім ад “Шахцёра (0-1)”, пуцёўка ў Лігу Еўропы.
Гэта быў сапраўдны падарунак для гарадзенскай публікі ў гонар 50-годдзя клуба.
На жаль, Ліга Еўропы скончылася на пачатковым этапе. У першым матчы супраць ісландскага «Хабнарф’ёрдура» у Гродне была зафіксавана нічыя 1-1, але ў матчы гаспадары перамаглі з лікам 2-0.
Ісландцы прайшлі далей, а беларусы спусціліся на зямлю, дзе іх чакалі гульні чэмпіянату краіны.
Першы этап – першы круг
Старт чэмпіянату не атрымаўся. У матчы адкрыцця “Нёман” на сваім стадыёне прымаў дэбютанта Вышэйшай Лігі – ФК “Слуцк” і сенсацыйна саступіў пачаткоўцам з лікам 1:0.
Шквал крытыкі абрынуўся на клуб. Здавалася, “Нёман” рэабілітуецца ў наступным туры, але гарадзенцы зноў прайграюць, на гэты раз мiнскаму “Дынама”, якія ў гэтым годзе замахнуліся на золата.
У трэцім туры “Нёман” чакала чарговае паражэнне. На гэты раз гарадзенцы саступілі 2:0 наваполацкаму “Нафтану”. Матч, які праходзіў у Гродне, наведала толькі 1500 чалавек.
Наведвальнасць гарадзенскага стадыёна з кожным матчам ўсё падала і падала.
Пасля першага круга чэмпіянату, “Нёман” размясціўся на 8 месцы. Адрыў ад першай шасцёркі складаў 2 ачкі.
Лепшымі матчамі першага круга сталі першая перамога сезона ў Магілёве з лікам 2:3 (4 тур) і разгром салігорскага “Шахцёра” з лікам 3:0 на гарадзенскім стадыёне (6 тур). Гэтак жа можна адзначыць пераможны матч у Бабруйску (4:3, 9 тур).
Прапануем вашай увазе поўны агляд усіх матчаў першага круга.
Табліца чэмпіянату пасля першага круга:
Першы этап – другi круг
Старт другога круга атрымаўся больш удалым (перамога над “Слуцкам” 2:0). Але затым гарадзенцы зноў прайграюць. Спачатку мiнскаму “Дынама”, а пасля “Нафтану”. Затым падапечныя Сяргея Саладоўнікава дома громяць “Днепр” і зноў двойчы мінімальна саступаюць камандам Мінскай вобласці (спачатку “Тарпеда”, а затым “Шахцёру”).
Да зоны першай шасцёркі не хапала 5 ачкоў. Здавалася, гарадзенцы знойдуць сілы і будуць змагацца за лепшае месца ў турнірнай табліцы. Надзеі на гэта далі нічыя з “Мінскам” і нечаканая перамога ў гасцёх над “Гомелем” (2-0). Затым каманда прывезла адно ачко з Бабруйска, адабрала 3 ачкі ў Брэсце ў мясцовага “Дынама”.
Заставаўся апошні матч этапу перад дзяленнем на шасцёркі. У гарадзенцаў не хапала 3 ачкі да зоны наймацнейшых каманд, а гуляць трэба было з чэмпіёнамі, барысаўскім БАТЭ.
Як не біліся гарадзенцы, бой быў прайграны. “Нёман” саступіў чэмпіёну з лікам 2:1. Ды і навіны з Жодзіна падлілі масла ў агонь. “Тарпеда” згуляла ў нічыю і гэта азначала, што каманда захоўвае за сабой 6 месца.
Па выніках першых двух этапаў чэмпіянату “Нёман” займае 7 месца і працягвае барацьбу з камандамі другой шасцёркі.
Табліца пасля першага этапу:
Барацьба ў другім эшалоне
Турнір каманд другой шасцёркі гарадзенцы пачыналі гульнёй з аўтсайдэрамі з Магілёва і згулялі ўнічыю 1:1.
Далей дома гарадзенцы саступаюць “Мінску”. Людзей на трыбунах становіцца ўсё менш. Так дайшлі і да 300 чалавек. І гэта ў юбілейны сезон.
Гульцы, не атрымліваючы заробкаў, яшчэ нешта паказвалі на полі інават выдалі паспяховую канцоўку сезона, атрымаўшы тры запар перамогі. Пры гэтым у складзе каманды выходзіла гуляць шмат маладых выхаванцаў клуба.
У той жа час, з Гродна з’ехала яшчэ некалькі дасведчаных гульцоў.
Агляд другога этапа чэмпіянату.
Фінальная агульная табліца з усімі ачкамі і галамі:
Сезон скончаны. Што далей?
Хочацца падзякаваць хлопцаў, якія ў такіх цяжкіх умовах яшчэ гулялі і біліся. Радуе адно – “Нёман” працягвае барацьбу ў Кубку Беларусі і зноў мае шансы патрапіць у Лігу Еўропы. Для гэтага, праўда, зноў давядзецца перамагаць вясной БАТЭ…
Вось толькі пазыкі клуба працягваюць расці, а плаціць няма чым. Амаль увесь асноўны склад пакінуў каманду. Складу, які фармаваўся некалькі год, ужо не існуе.
У юбілейны для сябе сезон “Нёман” сутыкнуўся з самай сур’ёзнай праблемай за час свайго існавання.
У новым сезоне нас чакае новая каманда. Вось толькі цікава якая і ў якой лізе?.