“Нёман” разыйшоўся: 21 гол у трох сустрэчах
Нагадаем, што 21 снежня гарадзенцы не пакінулі аніякіх шанцаў ХК “Магілёў”, разграміўшы гасцей з лікам 5:0.
25 снежня “Нёман” прымаў “Брэст” і ўпэўнена пры нешматлікай публіцы разграміў свайго суперніка з лікам 8:2.
28 снежня ў Гродна завіталі абласныя суседзі з Ліды.
“Нёман” і ім не пакінуў шанцаў, закінуўшы пры гэтым 8 шайбаў, і толькі адну прапусціўшы ў сваю брамку.
Пасля чарговай перамогі галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў адзначыў:
«Рады, што другую гульню забіваем вялікуя колькасць шайбаў. Гэта нам дапаможа ў далейшым разняволіцца, адчуць галы. Наперадзе нас чакае “Шахцёр”, гэта будзе фінальны матч перад Новым годам. У нас ёсць шанец зачапіцца на чацвёртае месца.
Але самае галоўнае – Кантынентальны кубак, і я вам скажу, не ўсё мне падабаецца ў дзеяннях каманды, не ўсё. Некаторыя аспекты гульні мяне проста трывожаць».
30 снежня гарадзенцы чакаюць у госці лідэра турнірнай табліцы – салігорскі “Шахцёр”.