Няўдалы пачатак года: “Нёман ” прайграе ў Маладзечне

|

У госці да «зуброў» гарадзенцы адправіліся ў выдатным настроі. Восем перамог запар надавалі падапечным Спірыдонава ўпэўненасці ў сваіх сілах.

 

Перад дзесным чэмпіёнам краіны па чарзе капітулявалі цяперашнія лідэры турнірнай табліцы: “Металург”, “Гомель”, “Шахцёр”.

 

Матч з “Дынама” абяцаў быць цікавым, але ніяк не мусіў стаць перашкодай перад набраўшым хаду гарадзенскім клубам.

 

… Першы перыяд прайшоў цалкам пад дыктоўку дынамаўцаў. Падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі перакідалі хакеістаў “Нёмана” у шэсць разоў – 12:2.

 

На шчасце для гарадзенцаў, шайба толькі адзін раз заляцела ў брамку.

 

Пачатак другога перыяда гэтак жа застаўся за дынамаўцамі. У самым пачатку падвоіць перавагу «зуброў» здолеў Голубеў.

 

Гаспадары маглі закінуць яшчэ і трэцюю шайбу, але гарадзенцы знайшлі сілы і пераламалі ход бітвы. Менш, чым за сем хвілін, “Нёман” закінуў чатыры шайбы і павёў у ліку.

 

У заключным перыядзе гарадзенцы прайгралі саперніку дзве шайбы.

 

Дадатковы перыяд каманды пачалі пры ліку 4:4.

 

За 59 секунд да канца авертайму дынамаўцы забіваюць шайбу (вызначыўся Мікіта Феактыстаў) і вырываюць перамогу.

 

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў адзначыў, што яго каманда кепска згуляла ў абароне і менавіта гэта перадвызначыла зыход сустрэчы.

 

4 студзеня. “Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 5:4