Кроў на бруку. Гродна 1939

|

Горад сустрэў савецкія танкі не трыумфальнымі аркамі з кветак, а бутэлькамі з запальнаю сумессю, піша belsat.eu

У межах цыклу «Невядомая Беларусь» беларускі тэлеканал прапануе сваім гледачам фільм Робэрта Менкуса «Кроў на бруку. Гродна 1939 г.».

Стужку можна будзе паглядзець у эфіры «Белсату» 10 студзеня а 20:20, а таксама ў гэты ж час – на сайце belsat.eu падчас інтэрнэт-трансляцыі.

 

“Кроў на бруку” расказвае гісторыю абароны горада ў верасні 1939 года.

Як вядома, першапачаткова горад рыхтаваўся абараняцца супраць нацыстаў, але замест падраздзяленняў вермахта з усходу да Гродна падыйшлі часткі Чырвонай Арміі.

«Для нас, сучасных беларусаў, гэта мае быць адна з галоўных падзеяў Вераснёўскай кампаніі.

 

Гэта таксама з’яўляецца часткаю гісторыі Беларусі, немагчыма выкідаць яе. Гэта не толькі гісторыя Польшчы, але і нашая. Заходняя Беларусь – гэта нашая тэрыторыя і мы павінныя гэтую гісторыю ведаць», – падкрэсліў ў інтэрв’ю “Белсату” рэдактар “Гістарычнай праўды” Ігар Мельнікаў.

Акрамя галоўнага паказу фільму 10 студзеня у 20:20, “Кроў на бруку” можна будзе паглядзець і ў паўторах: 11 студзеня у 14:40, 12 студзеня у 08:45, 15 студзеня у 23:45 і 16 студзеня у 17:20.