“Нёман” у Германіі: тры з трох!

|

Перамогу над казахстанцамі нашая каманда вырвала толькі ў серыі штрафных кідкоў, хоць па ходу сустрэчы вяла з лікам 3-1.

 

У складзе “Нёмана” Аляксей Шырокаў аформіў дубль, па разу вызначыліся Ягор Сцяпанаў і Сергей Хомко.

 

За перамогу ў Кантынентальным Кубку “Нёман” атрымае яшчэ і грашовы прыз у памеры 60 тыс. даляраў.

 

Галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў падвёў вынік выступлення каманды ў суперфінале Кантынентальнага кубка-2015:

 

– «Выдатна выступілі. Мы выйгралі турнір, які раней пакараўся толькі Захараву. Зрабілі нешта для краіны. Бо трапіць у Лігу чэмпіёнаў – гэта крута для Гродна.

 

Заўзятары могуць запярэчыць, што Захараў у свой час абыгрываў у Кантынентальным кубку омскі “Авангард”? Але гэта як хто глядзіць. Зараз жа кожны разбіраецца ў хакеі лепш за ўсіх.

 

У інтэрнэт зазірніце – там усе ўсё ведаюць. Пасля перамогі над “Фiштаўнам” зняў перад камандай бейсболку – як і ў паўфінале пасля перамогі над “Анже”.

 

Таму што я б назваў гэту падзею эпахальнай у сваёй трэнерскай кар’еры. Такая перамога шмат чаго вартая. Не толькі для мяне, але і, як ужо сказаў, для краіны.

 

Усё ж такі беларускі хакей, можа, і павольнымі тэмпамі, аднак ідзе наперад».

 

11 студзеня. “Іртыш” – “Нёман” – 3: 4 Б (1: 1, 1: 2, 1: 0, 0: 0, 0: 1)