Пад Гродна перакулілася польская фура

|

Як кажуць сведкі, грузавік DAF нечакана пачаў з’язджаць у бок, выехаў з праезджай часткі і апынуўся ў кювеце. З кіроўцам грузавіка ўсё добра, яго нават не прыйшлося шпіталізаваць. Ён сам патлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што ў час руху яму стала блага.