Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 24-25 студзеня

|

Спектакль “Шлях да Батлеема”

Казка расказвае пра Восліка, які ідзе ў Батлеем, каб убачыць немаўля Езуса. Па дарозе ён сустракае Свінню, Ільва, Крата, Малпу і даведваецца, што ў кожнага з іх ёсць свой Бог, але вырашае для сябе, што “Бог – гэта той, хто нас любіць і каго ўсе могуць любіць”.

Калі: 23 і 24 студзеня, 12.00

Дзе: Гродзенскі абласны тэатр лялек

За колькі: 25 тыс.

 

Музыкальная гісторыя “По французски… о любви!”

Гісторыя кахання на французскай мове, што расказана карэнным французам Стеллам Фідзі. Пры ўваходзе ў зал гледачы трапяць у атмасферу Парыжа, на вузкія вулачкі Манмартра, прытулка масткоў, паэтаў, артыстаў і музыкаў, дзе некалі жылі і тварылі Рэнуар, Ван Гог, Тулуз-Латрэк, Пікасо. Са сцэны прагучаць песні вядомых французскіх шансанье Сальваторэ Адамо, Жыльбера Бека, Філіпа Лафантэра, Катрын Лорэа, Жака Лака Голдмэна, Жэрара Ленормана і Ізабэль Жэфруа (Заза).

Калі: 23 студзеня, 19.00

Дзе: Драматычны тэатр

За колькі: 50 тыс.

 

Начная гульнятэка ад клуба настольных гульняў “Портал”

На гульнятэках клуба “Партал” можна пазнаёміцца з дзясяткамі цікавейшых настольных гульняў і не меншай колькасцю настольшчыкаў. Добры настрой, чай і пячэнькі забяспечаныя.

Калі: 23 студзеня, 20.00

Дзе: вул. Савецкіх пагранічнікаў, 96

За колькі: 50 тыс.

 

Кавер-гурт Beach Boogie Band

Калі: 23 студзеня, 22.00

Beach Boogiе Band рэгулярна даюць канцэрты у “Чэмпі”, на якіх граюць хіты рускага і замежнага року.

Дзе: Кафэ-клуб “Чэмпі”, вул. Антонава, 29

За колькі: за так

 

Ноч кіно ў кінатэатры “Усход”

Калі: 23 студзеня, 23.45, 24 студзеня, 22.35

У першым гарадзенскім начным кінатэатры ў ноч з пятніцы на суботу пакажуць фільмы “Гулец” і “Рабаванне па-амерыканску”, а з суботы на нядзелю акрамя гэтых стужак можна будзе пабачыць таксама баявік “Закладніца 3”.

Дзе: Кінатэатр “Усход”, пр-т Касманаўтаў, 41

За колькі: 55 тыс., 75 тыс.

 

Wiki-Weekend

Падчас сустрэчы можна будзе навучыцца правільна пісаць і правіць артыкулы ў Вікіпедыі. Каманда “Фаланстэра” дапаможа стаць джэдаямі Вікіпедыі ўсяго за адны выходныя.

Калі: 24-25 студзеня

Дзе: вул. Будзённага, 48А, каб. 63

За колькі: за так

 

Сямейная камедыя “Свободная пара”

Гісторыя італьянкі Антоніі і яе мужа трапляе пад тэрмін “крызіс сярэдняга ўзросту”. Калі мужу і жонцы за 40 і любімыя дзеці звілі свае гнёзды, узнікаюць неардынарныя праблемы. Жонка раптам пачынае разумець, што муж аддаліўся ад яе настолькі, што ёсць небяспека страціць няхай і з сярэднім дастаткам, але ўсё ж такі дарагую сям’ю. Жанчына выкарыстоўвае ўсялякія хітрыкі, каб вярнуць яго каханне. 

Калі: 24 студзеня, 19.00.

Дзе: Драматычны тэатр

За колькі: 45-50 тыс.

 

Канцэрт гурта “Beauty and the beast”

Калі: 24 студзеня, 22.00.

Дзе: кафэ-бар “Чэмпі”, вул. Антонава, 29

За колькі: за так

 

Казачны дэтэктыў “Тайна пропавшего снега”

У дзіцячым спектаклі гледачы правядуць дэтэктыўнае расследаванне. Куды прапаў снег? А прапаў ён з-за таго, што жалезная пачвара забрудзіла прастору вакол. Пачвару трэба перамагчы. Перамагае яе заморскі госць, які прыйшоў з лыжамі, сноубордамі і санкамі.

Калі: 25 студзеня, 12.00

Дзе: Драматычны тэатр

За колькі: 30-40 тыс.

 

Таццянін дзень у Кронан Парк Гатэль

У праграме: жывая музыка ад гурта  “7 минут жизни”, святочны дэсерт у падарунак усім Таццянам, інтэлектуальная гульня з грашовым прызам, адмысловае меню і 10% зніжкі для студэнтаў на асноўнае меню.

Калі: 25 студзеня, 15.00

Дзе: Кронан Парк Гатэль, ур.Пышкі

Столікі трэба браніваць па тэл.: 73 98 00, +375 29 360 00 50

 

Хор “Sursum Corda”і ансамбль “Art-Azart”

З новым годам і Раством віншуюць хор “SursumCorda”і ансамбль “Art-Azart”.  У Фарным касцёле адбудзецца святочны канцэрт і святая імша. Дырыжор: Алена Саковіч. Акампаніятар: Ігар Макавецкі.

Калі: 25 студзеня, 19.00

Дзе: Фарны касцёл

За колькі: за так

 

Камедыя пра каханне “Эти свободные бабочки”

Ён і яна маладыя і таленавітыя. Ён марыць стаць вялікім рок-музыкантам, яна бачыць сябе вялікай акторкай. Ім надакучыла сумнае правінцыйнае жыццё, яны мараць скарыць Нью-Ёрк. Тут яны выпадкова пазнаёміліся і закахаліся адзін у аднаго. Ці здзяйсняецца “амерыканская мара”? ці ёсць шанец у герояў стаць “вольнымі, як матылькі”?

Калі: 25 студзеня, 19.00

Дзе: Драматычны тэатр

За колькі: 75-90 тыс.