Хакейны “Нёман” зноў абыграў “Шахцёр”

|

У складзе “Нёмана” шайбы закінулі Андрэй Коршунаў, Іван Мядзель, Яраслаў Крыстэк і Ілля Назарэвiч. У супернікаў вызначыліся Аляксандр Усенка, Раман Дастанка і Раман Маліноўскі.

 

Пасля матчу, галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў адзначыў:

 

“Мне здаецца, што матч такі цяжкі атрымаўся! Фізічны стан і гасцей, і нас наклаў адбітак на гульню, памылак было шмат і ў “Шахцёра”, і ў нас нямала.

 

Правільна кажа калега, матч быў роўны і рухаўся да авертайму, але мае «чырвоненькія» на чале з Крыстэкам выкарысталі момант, які з’явіўся, і забілі. Вядома, падзякаваў камандзе за характар.

 

У нас выпаў Сэман, напэўна, у яго пералом пальца, без яго нам будзе вельмі цяжка”.

 

23 студзеня. “Нёман” – “Шахцёр” 4-3