“Нёман”: слабей за “Гомель”, мацней за “Юнацтва”
У нядзелю, 25 студзеня, пры амаль пры поўным Лядовым палацы “чырвоны-чорныя” прымалі “Гомель”.
У асноўны час і авертайме каманды мацнейшага не выявілі, а ў серыi булітаў поспех быў на баку гасцей.
Выніковы лiк сустрэчы 4:3 на карысць “Гомеля”.
Праз два дні ў аблвыканкаме адбылося ўшаноўванне “Нёмана”, які нядаўна стаў уладальнікам Кантынентальнага кубка.
Чыноўнікі падзякавалі камандзе за ўдалы выступ на еўрапейскай арэне і паставілі задачу дадаць да трафеяў яшчэ адну перамогу ў чэмпіянаце.
“Нёману” уручылі кубак, а лепшых гульцоў турніра ўзнагародзілі дыпломамі аблвыканкама і абласнога савета дэпутатаў, кветкамі і грашовымі прэміямі.
А ўжо 28 студзеня гарадзенцы гасцявалі ў Мінску ў мясцовага “Юнацтва”.
У напружанай барацьбе нашыя гульцы вырвалі перамогу ў гаспадароў на апошніх хвілінах матчу.
Аўтарам пераможнай шайбы стаў Корсакаў. Выніковы лiк сустрэчы 3:2 на карысць “Нёмана”.
Пасля гульні галоўны трэнер гарадзенцаў Васіль Спірыдонаў адзначыў:
– Магчыма, гульня ў “шасцёрках” – гэта і знакавая з’ява, але яна залішне “выматвае” хакеістаў, таму што праводзіць матчы праз дзень вельмі складана.
Хоць сам прынцып і нядрэнны, паўзу паміж гульнямі не перашкодзіла б павялічыць, таму што мы выступаем для гледачоў, а яны хочуць бачыць прыгожы і відовішчны хакей. А гэтага не атрымліваецца, бо спартсмены стамляюцца.
Таму і ў сённяшнім матчы пытанне стаяла, хто “выжыве”. Дзесьцi лепш гулялі мы, дзеcьцi – гаспадары. Падзякаваў камандзе за характар, цяпер будзем рыхтавацца да наступнага матчу з “Металургам”, які адбудзецца ўжо праз дзень.”
25 студзеня. “Нёман” – “Гомель” 3-4
28 студзеня. “Юнацтва” – “Нёман” 2-3