Ва ўпартай барацьбе “Нёман” абыграў жлобінскі “Металург”

|

Пры роўнай гульні “Нёману” ўдалося абыграць грозных “ваўкоў” са Жлобіна.

 

Першы і другі перыяды мацнейшага не выявілі (1:1 і 2:2).

 

А вось трэці перыяд лепш згуляў “Нёман” (3:1), які і стаў пераможцам у паядынку.

 

Выніковы лiк сустрэчы 6:4 на карысць гаспадароў.

 

У складзе гарадзенцаў дублем вызначыўся Уладзімір Міхайлаў, таксама закінулі Канстанцін Ластавецкі, Павал Корсакаў, Ілля Назарэвiч і Даніэль Семан, які аправіўся ад траўмы.

 

Трэнер гарадзенцаў Васіль Спірыдонаў пасля матчу сказаў:

 

– «Сёння з калегам паказалі відовішчны хакей. Для заўзятараў матч быў як бальзам на душу – шмат галоў, шмат барацьбы. Па сваёй камандзе скажу, што мы ўжо якую гульню пачынаем вельмі дрэнна.

 

З матчу ў матч у нас спачатку ідзе “разварушванне”. Таму сёння “Металург” меў перавага па руху, асабліва ў першым перыядзе. Нам жа прыйдзецца думаць, што і як. Вынікам, вядома, задаволены. Закінулі шмат галоў, што радуе, але і прапускаем нямала.

 

Сёння гуляў Шэлепнеў. Нічога дрэннага сказаць не магу, хоць недахопы, думаю, ёсць.

 

Трэба падцягваць арганізацыю гульні і нешта рабіць з пачаткам матчаў».

 

Форвард “Нёмана” Іван Мядзель у матчы супраць жлобінскага “Металурга” атрымаў балючы ўрад па нырках.

 

Падчас гульні на арэну была выкліканая брыгада хуткай дапамогi. У гэтым сезоне Мядзель у 36 матчах набраў 11 (8+3) балаў пры паказчыку карыснасці “-4” і 37 хвілінах штрафу.

 

30 студзеня. “Нёман” – “Металург” 6: 4 (1: 1, 2: 2, 3: 1)