Першая “Жывая бібліятэка” будзе працаваць у Гродне
Жывая бібліятэка – гэта месца, дзе ролю кніг выконваюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, гатовыя адказваць на пытанні.
Працуе такая “бібліятэка” гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу.
20 лютага можна будзе пагаварыць з аніматарам-ралевіком, даведацца, як жывуць у Беларусі дзяўчаты з інваліднасцю, што хвалюе школьнікаў, пагартаць старонкі рок-музыкі, даведацца як гэта «сядзець у турме», а таксама пазнаёміцца з іншымі цікавымі «кнігамі».
Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што такія сустрэчы дазваляюць іх удзельнікам самастойна сфармаваць свае ўяўленні пра пэўных людзей альбо пэўныя з’явы, а не станавіцца ахвярай навязаных грамадствам стэрэатыпаў.
“Жывая Бібліятэка” у Гродне будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library аднайменнай дацкай арганізацыі.
«Студэнцкая Рада» прадстаўляе Жывыя бібліятэкі ў Беларусі, а праект «АБФ Актыўным Быць Файна» дапамагае рэалізаваць бібліятэку ў Гродне.
“Жывая Бібліятэка” будзе працаваць 20 лютага з 18.00 да 21.30 па адрасе: Антыкавярня «Живое время» (вул. Карла Маркса, 13, памяшканне 1).
Сачыць за падзеяй можна ў групах Жывой бібліятэкі ў Вконтакте і Facebook.
Там жа можна прапанаваць сябе альбо знаёмых вам цікавых людзей у якасці “жывых кніг”.