Самая дарагая карціна ў свеце або як прадаць тры бляшанкі фарбы за мільёны
Так, напрыклад, у 2007 годзе карціна Марка Ротка – Yellow, Pink and Lavender on Rose была прададзеная на аўкцыёне за 72.8 мільёна долараў.
Пакуль мы скардзімся на маленькія зарплаты, іншыя людзі знайшлі вельмі цікавы спосаб не толькі зарабіць, але і праславіцца на ўвесь свет.
Вось яшчэ адзін прыклад, карціна якая стала лепшай у 2012 годзе. Пайшла “з малатка” за 86 млн долараў.
Цікава, што з гэтай нагоды думаюць гарадзенскія «мастакі»?
Мы звярнуліся да самых, што не на ёсць творчых людзей, якія кожны дзень малююць «шэдэўры», вось толькі за гэта мастацтва ім плацяць значна менш грошай.
Андрэй, будаўнік з дзесяцігадовым стажам:
– Гэта што такое? Мы кожны дзень дзесяткі такіх карцін малюем. Вось толькі іх не называюць шэдэўрамі і яны не прадаюцца за некалькі мільёнаў долараў альбо хоць бы тысяч.
Мастакі пачынаюць забываць, што такое мастацтва. А мы – будаўнікі нават не падазраем, што кожны дзень пішам шэдэўры. Ведаў бы раней, пайшоў у мастакі. Можа, дапаможаце і нам прадаць сённяшнія тварэннi?
“50 адценняў шэрага”. Аўтар – Міхаіл Зайчанка. Цана дагаворная
“Тленнасць быцця”. Аўтар – Валерый Струйчанка. Цана дагаворная
“Разбітыя мары”. Аўтар – Наталля Кажамякіна Наталля. Цана дагаворная
Вы можаце таксама натхніцца яшчэ некалькімі шэдэўрамі, прададзенымі за міліёны.