Постаці 2: Алесь Госцеў
Фізік з сэрцам рамантыка, які выхаваў не адно пакаленне патрыётаў, прывіваючы ім любоў да малой радзімы, да Гародні.
Пры гарадзенскім ліцэі №1 Алесь Госцеў разам са сваімі вучнямі арганізаваў гурток “Карані і вытокі”, а таксама з іх дапамогай стварыў музей педагогікі Гарадзеншчыны.
“Для мяне не важныя мае кнігі і публікацыі, важна тое, што мае вучні, якіх я называю сваімі сябрамі, сваімі паслядоўнікамі і паплечнікамі, выдаюць свае працы і кніжкі. Некаторыя з маіх вучняў папулярныя нават за мяжой”.
За важкі ўклад у вывучэнне гісторыі Гародні і папулярызацыю ведаў пра яе мінулае, а таксама за педагагічную дзейнасць па развіцці краязнаўства Алесь Госцеў узнагароджаны прэміяй імя Юзафа Ядкоўскага.
“Мая галоўная задача – не збіць чалавека з ісцінага шляху, а, наадварот, дапамагчы яму знайсці свой унутраны шлях, знайсці сябе”, – кажа Алесь Госцеў.
Алесь Госцеў з’яўляецца адным з аўтараў унікальнага даведніка “Кронан”, прысвечанага гісторыі Гродна, і падручніка “Гродназнаўства”.
Глядзіце таксама:
Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)