Каханне па-беларуску: як гэта было
Знайсці адказ на гэтае пытанне паспрабуюць наведвальнікі курсаў “Мова Нанова Гародня”, чарговыя заняткі якіх адбудуцца 16 лютага.
Пра сэксуальнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім распавядзе знаўца гэтага пытання, кандыдат гістарычных навук Наталля Сліж.
У час заняткаў “Каханне па-старабеларуску” будуць разглядацца не толькі ідэальнае бачанне адносін паміж жанчынамі і мужчынамі, замацаванае ў рэлігійных канонах і літаратуры таго часу, але і фізічныя праявы кахання ў асяроддзі розных сацыяльных групаў ад шляхты да прыгонных сялян.
У матэрыяле выкарыстаныя ілюстрацыі гравюр Францыска Скарыны.
Заняткі пачнуцца а 19-й гадзіне па адрасе вул.Будзённага 48-а, пакой 63.