Сталыя гарадзенцы да Дня закаханых зладзілі вечарыну рамансаў
Глядзіце рэпартаж Ірыны Новік з вечарыны, якая адбылася 12 лютага.
Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) працуе з 2010 г.
Яго мэтай з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю.
Акрамя навучання, сталыя гарадзецы ў межах УЗВ рэгулярна ладзяць інтэграцыйныя і дабрачынныя мерапрыемствы.
Да прыкладу, днямі яны перадалі намаляваныя імі на секцыі “Акадэмія мастацтваў” малюнкі ў абласны дзіцячы шпіталь.