Галодны гарадзенец абакраў краму
Выпадак адбыўся ў краме на праспекце Янкі Купалы.
Хлопец доўгі час хадзіў па зале і ў выніку наважыўся на крадзеж.
Гэта ўсё было заснята на відэакамеру.
На заўвагу адміністратара хлапец не адрэагаваў і пабег да выхаду.
У выніку хлопца затрымалі пакупнікі крамы, якія пасля і перадалi яго супрацоўнікам міліцыі.
Як растлумачыў затрыманы, ён моцна хацеў есці. Сам ён падпрацоўвае грузчыкам і на булачку з газіроўкай грошай не хапае.
Цяпер у адносінах да хлопца распачата крымінальная справа.