Постаці 2: Аляксей Пяткевіч

|

Аляксей Міхайлавіч прызнаецца, што выкладанне яму больш па душы, чым напісанне навуковых тэкстаў.

 

Шчыры беларускі патрыёт, чалавек, які асабліва дбае пра развіццё роднай мовы і культуры. Пра такіх, як ён, кажуць носьбіт традыцыі.

 

Яму пашчасціла стаяць плячом да пляча з аксакаламі беларускага літаратурнага адраджэння Гарадзеншчыны – пісьменнікамі Васілём Быкавым і Аляксеем Карпюком, паэткамі Данутай Бічэль і Ларысай Геніюш.

 

Літаратуразнаўца вельмі шкадуе, што кніга для сучаснага чалавека страціла сваю каштоўнасць: “Кнігі жывыя для мяне, яны як частка мяне, майго лёсу, маёй душы”.

 

Аляксей Пяткевіч быў адным з ініцыятараў і актыўным змагаром за наданне Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Дзякуючы працам, якіх у прафесара не мала, былі вернутыя з забыцця постаці шматлікіх нашых таленавітых землякоў.

 

З’яўляецца ўкладальнікам “Беларускага настольнага перакіднога календара”, які ўтрымлівае шмат фактычнага матэрыялу для краязнаўцаў і аматараў беларушчыны.

 

“Я лічу, што будучыня ў беларускасці ёсць, таму што ёсць народ, ёсць мы і ёсць я як чалавек. Я не магу іначай думаць, жыць, іначай верыць”.

 

Нягледзячы на свой ужо немалады ўзрост, Аляксей Пяткевіч ахвотна выступае ў розных аўдыторыях, бярэ ўдзел у працы грамадскіх аб’яднанняў.

 

Глядзіце таксама:


Постаці 2: Юрась Мацко

 

Постаці 2: Алесь Сураў

 

Постаці 2: Зміцер Вайцюшкевіч

 

Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)

 

Постаці 2: Юры Качук

 

Постаці 2: Віктар Шалкевіч

 

Постаці 2: Сяргей Чыгрын

 

Постаці 2: Тамара Вяршыцкая

 

Постаці 2: Алесь Краўцэвіч

 

Постаці 2: Алесь Госцеў

 

Постаці 2: Алег Жугжда

 

Постаці 2: Данута Бічэль