Гісторыкі і краязнаўцы абмеркавалі даследаванні старога Гродна

Асноўнай задачай мерапрыемства было абмеркаванне пытанняў, якія тычыцца захавання старога горада, а таксама прыцягненне моладзі да вывучэння гісторыі.

 

За апошнія 20-25 гадоў гарадзенскія гісторыкі зрабілі вялікі крок наперад у вывучэнні нашага горада. Але гэтага ўсяго мала, бо ў архівах маецца яшчэ вялікая колькасць гістарычных дакументаў, якія трэба будзе вывучыць.

 

Як адзначыў гiсторык Юрый Гардзееў (на здымку ўверсе злева):

 

– «У нас шмат новых адкрыццяў. На паліцах у архівах залёжваецца велізарная колькасць дакументаў, якія яшчэ трэба будзе вывучыць. Так што нашу гісторыю трэба больш папулярызаваць, не толькі ў кнігах, але і ў інтэрнэце.

 

Сучасную моладзь можна прыцягваць малюнкамi, унікальнымі здымкамі, а таксама цікавымі гісторыямі.

 

Каб вярнуць любоў да гісторыі ў сучаснай моладзі, мы павінны выкарыстоўваць больш ілюстрацый. Людзі, якія любяць гісторыю, яны яе ня разлюбяць. Але зараз галоўная задача – прыцягнуць моладзь да вывучэння нашага горада i гэта вельмі складана.

 

Цяпер маладыя хлапчукі больш гуляюць у футбол у кампутары, чым на вуліцы. Мы таксама можам выкарыстоўваць кампутар, але пры гэтым трэба падаваць правільна інфармацыю».

 

Ігар Лапеха адзначыў, што вывучэнне гісторыі патрабуе часу, але яго няма, бо даводзіцца зарабляць на жыццё іншым шляхам.

 

– «На дадзены момант шматлікія будынкi ў цэнтры горада гніюць, хутка дакацімся да таго моманту, што ўсё страцім, пакуль не возьмемся за аднаўленне.

 

На ўсё патрэбны рэсурсы, а час ідзе. Адраджэнне – гэта адно, але для пачатку трэба захаваць тое, што маем.

 

Новы свет руйнуецца хутка і старых дамоў на Падольнай не стане.

 

Беларускае дзяржава павінна падтрымліваць беларускую гісторыю, але цяпер праблем шмат. Аб’яднаўшыся, мы ў сілах захаваць нашу гісторыю, пакуль яшчэ ёсць магчымасць.

 

У многіх гісторыкаў не хапае сіл займацца ўсім, бо яны працуюць часам не на адной працы, а на некалькіх.

 

Прыходзіць з двух прац стомленым, а ўначы сядаць і пачынаць вывучаць тую ці іншую гісторыю, паверце, гэта вельмі цяжка.

 

Мы павінны падзяляць працу, як гэта робіцца ў цывілізаваных краінах. Гісторыкі павінны займацца гісторыяй, сядзець у архівах, а не рэстаўраваць, рабіць мапы і чарцяжы. На доўга нас не хопіць… ».

 

Яшчэ адным спецыяльным госцем мерапрыемства быў Мечыслаў Супрон (на верхнім здымку ў цэнтры). Ён належыць да той катэгорыі гісторыкаў-краязнаўцаў, якія спрабуюць папулярызаваць вывучэнне гісторыі ў інтэрнэце.

 

Працы краязнаўцы можна заўважыць у розных сацыяльных сетках.

 

Мечыслаў адзначыў, што на паліцах архіваў ляжыць велізарная колькасць дакументаў, якую трэба будзе яшчэ вывучыць.

 

Сустрэчу наведала каля 30 чалавек, але, як з сумам адзначылі арганізатары мерапрыемства, сярод іх амаль не было зацікаўленых школьнікаў і студэнтаў.

 

Фота Алены Кавальчук