Чарговая сустрэча Клуба чытачоў адбылася ў Гродне (відэа)

|

Вось што распавядае пра новую ініцыятыву яе стваральнік Віталь Катлярчук (на здымку ўверсе зправа):

 

– Ідэя стварэння кніжнага клубу ўзнікла пасля таго, як я пачаў хадзіць на курсы беларускай мовы.

 

Узнікла жаданне стварыць месца, дзе людзі сустракалі ся б і абмяркоўвалі творы беларускіх пісьменнікаў.

 

Бо толькі пасля абмену думкамі і разгляду твора з пункту гледжання іншых людзей, пасля абгрунтоўвання сваіх думак іншым чытачам, з’яўляецца суцэльнае уражане аб творы.

 

Менавіта такі якасны падыход дазваляе атрымаць большую карысць ад літаратуры.”

 


Фота і відэа Ірыны Новік