Спартыўная журналістыка і PR – новыя курсы ў Гродне
Арганізатарам курсаў з’яўляецца прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Ужо зараз на базе ўстановы працуе курс “Школа фотарэпарцёра“, а таксама ідзе запіс на курс гродназнаўства “Родны Гродна” і курсы вязання.
Курс “Спартыўная журналістыка” ладзіцца ў Гродне ўпершыню. Запіс на яго працягваецца да 10 сакавіка.
Набор удзельнікаў на курс “PRo100”, прысвечаны сучасным інтэрнэт-тэхналогіям, з дапамогай якіх можна прасоўваць свае ідэі і сваю кар’еру, ідзе да 11 сакавіка.
Прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” была створаная ў канцы 2014 г.
Яе мэтай з’яўляецца спрыянне развіццю асобы, атрыманню ведаў і ўменняў, неабходных для жыцці ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства.