Станіслаў Шушкевіч прэзентуе ў Гродне сваю кнігу
Станіслаў Шушкевіч з’яўляецца першым кіраўніком незалежнай Беларусі (старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі ў 1991-1994 гг.).
Менавіта яго подпіс стаіць пад “Белавежскім пагадненнем”, якое юрыдычна скасавала СССР.
Падпісанты белавежскіх пагадненняў: злева направа Леанід Краўчук (Украіна), Станіслаў Шушкевіч (Беларусь), Барыс Ельцын (Расія)
У 1994 годзе быў канкурэнтам Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, але саступіў у першым туры.
Кніга «Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР» была выдадзеная ў 2013 г. у Вільні.
Гэта перапрацаваны і дапоўнены беларускамоўны варыянт першага расейскамоўнага выдання, якое з’явілася ў маскоўскім выдавецтве “РосПЭн” 2012 годзе.
Прэзентацыя пачнецца ў 18.30 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны.
У матэрыяле выкарыстаны фотаздымкі з архіваў Рыдыё Свабода, РИАН, Радыё Рацыя