Постаці 2: Алег Жугжда

|

Чалавек, які будучы дарослым, працягвае гуляць з лялькамі.

 

“З імі прасцей, чым з людзьмі. Лялькі не капрызнічаюць і робяць усё так, як ты хочаш”.

 

Лялькі для Алега Жугжды не проста захапленне ці прафесія, лялькі для яго – жыццё, якім жыве не толькі сам рэжысёр, але і ўся яго сям’я.

 

Алег Жугжда пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых формаў.

 

“У першую чаргу гэта павінна быць цікава самому сабе. Калі сабе не цікава, трэба сыходзіць з прафесіі”.

 

Алег Жугжда прызнаецца, што са старэйшым пакаленнем акцёраў яму працаваць прасцей, сыходзячы з уласнага досведу. Маладых жа рэжысёр стараецца аберагаць і лішні раз не траўміраваць. Лічыць, што маладым акцёрам трэба дзякаваць ужо толькі за тое, што яны прыйшлі ў тэатр , а не абралі больш перспектыўную прафесію.

 

“Я ніколі не буду патрабаваць ад акцёра таго, чаго сам не змагу зрабіць”.

 

Алег Жугжда ставіць спектаклі ў іншых тэатрах у Беларусі, Расіі, Польшчы, Балгарыі, Славакіі, Літве, Украіне.

 

Лаўрэат і дыпламант міжнародных фестываляў, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца уладальнікам прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крышталёвы анёл” – “За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек”.

 

“Трэба ўмець ставіць дзіцячыя спектаклі, вельмі якасныя і цікавыя. Дзецям нельга паказваць халтуру, нешта другасортнае, павінен быць найвышэйшы узровень эстэтыкі, бо яны на гэтым вучацца жыццю”.

 

Яго спектакль “Пікавая дама” атрымаў каля 20 міжнародных узнагарод і нацыянальную тэатральную прэмію.

 

Глядзіце таксама:


Постаці 2: Юрась Мацко

 

Постаці 2: Алесь Сураў

 

Постаці 2: Зміцер Вайцюшкевіч

 

Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)

 

Постаці 2: Юры Качук

 

Постаці 2: Віктар Шалкевіч

 

Постаці 2: Сяргей Чыгрын

 

Постаці 2: Тамара Вяршыцкая

 

Постаці 2: Алесь Краўцэвіч

 

Постаці 2: Алесь Госцеў

 

Постаці 2: Аляксей Пяткевіч

 

Постаці 2: Данута Бічэль